Дашкольны ўзрост – гэта перыяд, калі дзіця хутка расце і развіваецца, і таму вельмі важна дапамагчы яму навучыцца правільна ўспрымаць знешні свет. Задача ўстановы дашкольнай адукацыі – забяспечыць усебаковае развіццё і выхаванне дзяцей. Выкананне яе здзяйсняецца рознымі сродкамі, сярод якіх важнае месца належыць гульне.
Беларускія народныя гульні – адзін з самых старажытных і арыгінальных сродкаў выхавання. Яны прыйшлі да нас з глыбінь стагодзяў, перадаюцца з пакалення ў пакаленне і цесна звязаны з навакольным асяродзем, бытам і працоўнай дзейнасцю людзей, раскрываюць характар, звычкі і традыцыі беларусаў. “Усё новае – гэта даўно забытае старое” - прымаўка, якую можна аднесці да выкарыстання беларускіх народных гульняў у розных звёнах нацыяналнай сістэмы фізічнага выхавання дзяцей. Летапісныя крыніцы сведчаць аб масавым характары гульняў, якія сталі асновай фізічнай падрыхтоўкі на ўсіх этапах фізічнага выхавання.
Роля беларускіх народных гульняў як сродку фізічнага, эстэтычнага і разумовага выхавання абумоўлена тым, што яны садзейнічаюць :
- правільнаму фізічнаму развіццю;
- умацаванню здароўя;
- развіццю сілы, спрытнасці, вастрыні зроку і слыху, назіралнасці, кемлівасці, удумлівасці, вытрымцы, пачуцця калектывізму, клопату пра іншых, любові да роднага краю, выхаванню пачуцця справядлівасці.
Фізічная актыўнасць у спалучэнні з фальклорам далучае дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры і арганічна ўключаецца ва ўсе мерапрыемствы па аздараўленні дзяцей установы дашкольнай адукацыі. Асабліва трэба адзначыць народныя святы: Каляды, Масленіца, Купалле, “Кірмашы”, якія немагчыма ўявіць без гульняў, забаў, народных танцаў. Займальнасць, гульні, вобразнае слова робяць іх яркімі, запамінальнымі, ствараюць бадзёры, радасны настрой у дзяцей, выклікаюць цікавасць і жаданне выкарыстоўваць гульні ў самастойнай гульнявой дзейнасці. Выкарыстанне беларускіх народных гульняў дапаможа вырасціць дзяцей здаровымі, сумленнымі людзьмі, якія будуць шанаваць народныя традыцыі і імкнуцца глыбока пазнаць спадчыну сваіх продкаў
Першая малодшая група
Заінька
Мэта : развівіццё ўмення пераносіць знаёмыя рухі ў гульнявыя дзеянні.
Абсталяванне: шапачка зайца.
Змест гульні: Дзеці бяруцца за рукі і ўтвараюць круг. У сярэдзіне — Заінька. Усе спяваюць:
Заінька бялюсенькі, Заінька шарусенькі!
Праскачы ў дзірачку Ды не пабі спіначку! На гэтыя словы зайчык імкнецца выскачыць з круга, але дзеці не пускаюць: хутка прысядаюць, як толькі ён набліжаецца да каго-небудзь з іх. Пасля гэтага дзеці спяваюць далей: Заінька, павярніся,
Шэранькі, павярніся!
Тупні ножкай, паскачы
Ды ў далоні запляшчы! Пры заканчэнні песні ўсе павінны запляскаць у далоні. Гэтым момантам карыстаецца зайка: ён дакранаецца да каго-небудзь з дзяцей і хутка становіцца на яго месца. Той, хто застаўся без месца, павінен выконваць ролю заінькі.
Правілы гульні: Пры набліжэнні «Заінькі», ігракі павінны хутка ўзяцца за рукі; калі яны не паспеюць зрабіць гэтага, той, да каго дакрануўся зайчык, займае яго месца.
Лясь, лясь, уцякай!
Мэта: развіццё умення дзейнічаць па камандзе: бегаць у розным тэмпе і напрамках.
Змест: Дзеці ходзяць па пляцоўцы — «збіраюць» на лузе кветкі, плятуць вянкі, ловяць матылькоў і г. д. Некалькі дзяцей выконваюць ролю конікаў, якія ў баку скубуць траўку. На словы вядучага:
— Лясь, лясь, уцякай! Цябе коні стопчуць.
— А я коней не баюся,
- Па дарозе пракачуся! Некалькі гульцоў пачынаюць скакаць на палачках, пераймаючы конікам і імкнучыся злавіць дзяцей, якія гулялі на лузе.
Правілы гульні: Ўцякаць можна толькі пасля слова пракачуся. Тое дзіця, якога дагоніць конік, на час выбывае з гульні.
Другая малодшая група
Вожык і мышы
Мэта: развівіццё самастойнасці ў гульні з драматызаванымі рухамі.
Змест: Выбіраецца па лічылцы «вожык» і 2 – 3 «мышы». Астатнія дзеці становяцца у кола і ідуць управа, «вожык» унутры кола ідзе улева. «Мышы» знаходзяцца па-за колам. Дзеці прыгаворваюць:
Бяжыць вожык - тупу-туп! Сам калючы, востры зуб.
- Вожык, вожык, ты куды, Ад якой бяжыш бяды? Спыняюцца, прагаворваюць цішэй, паступова паніжаючы голас да шэпту:
Вожык лапкамі туп – туп! Вожык вочкамі луп – луп!
Навакол пануе ціш. Чуе вожык – у лісці мыш. Вожык імітуе усе дзеянні, пра якія гаворыцца у вершы, прыслухоуваецца. Дзеці дэкламуюць гучна:
Ён да лісця тапу – тап! І лапкаю мышку – цап! На апошнія словы дзеці падымаюць рукі, утвараюць вароты. «Вожык» выбягае праз іх і стараецца злавіць каго-небудзь з «мышэй». «Мышка», якую злавілі, становіцца «вожыкам». Правіла гульні: Гульня паутараецца пасля таго як «вожык» зловіць «мышку».
Грушка
Мэта: практыкаванне ўмення ўзгадняць рухі са словамі тэкста.
Змест: Дзеці утвараюць круг, у сярэдзіне якога знаходзіцца выбранная «грушка». Дзеці ідуць вакол яе і спяваюць:
Мы пасадзім грушку ўсе, усе, усе.
Няхай наша грушка расце, расце, расце.
Вырасці ты, грушка, вось такой вышыні,
Вырасці ты, грушка, вось такой шырыні!
Расці, расці, грушка, ды у у добры час!
Патанцуй, Марылька, паскачы для нас!
А мы тую грушку ўсе шчыпаць будзем.
Ад нашай Марылькі ўцякаць будзем! На апошнія два словы дзеці разбягаюцца, а «грушка» ловіць. Дзеці павінны выконваць танцавальныя рухі, узгадняючы іх са словамі песні.
Правілы гульні: Усе гульнявыя дзеянні павінны быць дакладна ўзгодненыя са словамі.
Сярэдняя група
Шэры кот
Мэта : удасканальванне навыкаў хадзъбы i бегу ў калоне па аднаму.
Змест: Дзеці выбіраюць ката па лічылцы:
Раз, два, тры, чатыры
Ката грамаце вучылі:
Не чытаць, не пісаць,
А за мышкамі скакаць. Мышы становяцца за Катом у калону. Калона рухаецца па пляцоўцы. Паміж Катом i мышамі ідзе размова:
Ёсць мышы ў стозе?
Ёсць!
Баяцца ката?
Не!
А я, катафей, разганю ўcix мышэй! Мышы разбягаюцца, кот ix ловіць.
Правілы гульні: Дзеці павінны знаходзіцца ў калоне да слоў: «...разганю ўcix мышэй» i вымаўляць тэкст павінны дакладна, зразумела.
Свабоднае месца
Мэта : развівіццё хуткасці бегу, спрыту, вынослівасці.
Змест : Дзеці становяцца ў круг шчыльна адзін каля аднаго. Водзячы выклікае двух дзяцей, якія стаяць побач, яны робяць крок назад Становяцца спіной адзін да аднаго. Па сігналу:
«Раз —два — тры — бяжы!» - дзеці бягуць у розныя бакi па кругу, стараючыся хутчэй стаць на свабоднае месца. Той, хто хутчэй дабег да свайго месца i заняў яго, лічыцца пераможцам. Затым водзячы выклікае двух іншых iгpaкoўi г. д.
Правілы гульні: Бегчы дазваляецца толькі са знешняга боку круга. У час бегу нельга хапаць pyкaмi дзяцей.
Дзядуля-ражок
Мэта : удасканальванне навыкаў хуткага бегу, выхоўванне смеласці, сумленнасці.
Змест: Дзеці выбіраюць важака i называюць яго «Дзядуля-ражок». Ён жыве ў доме, які абазначаны для яго ў баку ад пляцоукі. Усе іншыя дзецідзеляцца на дзве трупы. Трэба, каб у групе была роўная колькасць iгpaкoў. Адна група размяшчаецца справа ад дома дзядулі-ражка, крокаў за дваццаць, другая — злева, на той жа адлегласщ. Гэта ix дамы. Кожная група чым-небудзь адзначае свой дом. Месца паміж гэтымі двума дамамі называецца полем. Дзеці размяшчаюцца ў cвaix дамах, i пачынаецца гульня. Дзядуля-ражок зірне направа, зipнe налева i крыкне:
Хто мяне бaiцa? А ўсе дзеці яму ў адказ:
Ніхто! Пасля адказу яны перабягаюць са свайго дома ў другі цераз поле. Бягуць iзадзірыста падражшваюць важака:
Дзядуля-ражок,
З'еў чужы піражок! Дзядуля-ражок выскоквае са свайго дома i ловіць дзяцей, што перабягаюць. Трэба старацца выкруціцца ад Дзядулі-ражка, не паддацца яму! Першы, каго Дзядуля-ражок cxoпiць, становіцца яго памочнікам i разам з iм ловіць іншых. Калі яны зловяць яшчэ аднаго, той ловіць астатніх разам з iмi. Так працягваецца да таго часу, пакуль усе не будуць злоўлены.
Правілы гульні: Дзеці могуць забягаць у свой дом, каб адпачыць, але заставацца там доўга нельга.
Старшая група
Лянок
Мэта: практыкаванне ва ўменні ўзгадняць рухі са словамі песні.
Змест. З ліку ўдзельнікаў гульні выбіраецца бабуля. Астатнія становяцца ў круг і пытаюцца:
Што ты, бабуля, нам прасці дасі? Бабуля выходзіць ў цэнтр круга і адказвае:
Старым бабулькам — воўны пасмачку, а прыгожым маладзічкам — белы лянок! Пасля гэтага дзеці разам з бабуляй пачынаюць спяваць, паказваючы рухамі дзеянні, пра якія гаворыцца ў песні:
А мы сеялі, сеялі лянок,
Белы, слаўны кужалёк!
Урадзіся, наш лянок! Урадзіся, кужалёк!
Мы лянок ірвалі, выбіралі,
У снапочкі збіралі, малацілі, абівалі,
У полі слалі,
Урадзіўся лянок,
Белы, слаўны кужалёк!
Правілы гульні: Дзеці павінны дакладна выконваць дзеянні, якія паказвае бабуля.
Фігуры
Мэта : удасканальванне умення хутка рэагаваць на сігнал, бегаць ў розных напрамках.
Змест: Усе дзеці стаяць у крузе i круцяцца. У баку стаяць воўк i маці. Пасля слоў маці: «На месцы, фігура, замры!» — iгpaкi заміраюць у любой позе. Тады воўк выбipae фігуру, якая яму падабаецца, вядзе яе да маці i пытаецца, колькі яна каштуе. Маці гаворыць: «Два рублі». Воўк два разы б'е далоняй па далоні маці, фігура у гэты час уцякае. Воўк яе ловіць. Kaлi зловіць, то гэта дзіця становіцца ваўком.
Правілы гульні: Дзіця-воўк ловіць дзіця-фігуру толькі тады, калі маці «выплаціць» за яго грошы.
Вяроўка-змейка
Мэта : развіццё хуткасці рэакцыі, спрыту, каардынацыі рухаў.
Змест: На зямлі малююць вялікі круг, вакол якога садзяцца ўсе дзеці.За кругам ходзіць водзячы. Нечакана ён выдае на сярэдзіну круга вяроўку-змейку. Усе бягуць, імкнучыся як мага хутчэй стаць на яе. Каму месца не хопіць, выбывае з гульні.
Правілы гульні: Нельга штурхаць іншых, імкнучыся стаць на вяроўку; водзячы, кідаючы змейку ў круг, паступова робіць яе карацейшай да таго часу, пакуль на яе зможа стаць толькі адзін удзельнік, які i становіцца водзя-чым. Свінка
Мэта : пракочванне мяча правай, левай нагамі ў заданным напрамку.
Змест: З ліку тых, хто гуляе, выбіраецца водзячы. У цэнтры нарысаванага круга выкопваецца яма-хлеў, побач з якім кладзецца мяч—свінка. Дзеці становяцца за лінію круга i прыгаворваюць:
Куба — куба — кубака, гонім свінку да хляўка! Пасля гэтых слоў водзячы палкай ці нагой адкідвае свінку як мага далей у бок. Усе бягуць да свінкі, перакідваюць яе адзін аднаму нaгaмi i спрабуюць загнаць у хлявок. Водзячы перашкаджае iм i выкідвае свінку з круга. Калі дзецям ўдаецца закінуць свінку ў хлеў, выбіраецца новы водзячы, i гульня працягваецца.
Правілы гульні: Дзеці не павінны кранаць мяч рукамі, водзячы не мае права выходзіць за межы круга.