Образовательный процесс в учреждении дошкольного образования осуществляется на русском и белорусском языках. Основной язык обучения и воспитания русский, с учётом пожеланий законных представителей воспитанников организация образовательного процесса может осуществляться на белорусском языке.
"Размаўляй са мной па-беларуску"-
такі дэвіз беларускамоўнага дня ў дзіцячым садку.
У дашкольнай установе адукацыйны працэс дзяцей сярэдняга і старэйшага ўзросту кожны чацвер арганізаваны на беларускай мове,
а з выхаванцамі малодшых груп у гэты дзень плануюцца беларускія гульні, чытанне мастацкіх твораў і другія віды дзейнасці.
Паважаныя бацькі!
Хтосьці, магчыма, не вывучаў мову ў школе ці не карыстаецца ёю ў жыцці, пакуль ведае абмежаваную колькасць слоў, але ж хоча ўзбагаціць слоўнікавы запас і зацікавіць астатніх. Напрыклад, пачніце з прывітання ці развітання па-беларуску. Да ўніверсальных вітанняў належаць: вітаю, прывітанне, здрастуйце, добрага здаровейка. Ці вітальныя выразы ў дачыненні да часу: добрай(-ае) раніцы,добрага ранку, дабранак, добры дзень (дзянёк), добры вечар (вечарок), добрай ночы (ночкі).
Формы развітання: да пабачэння, да сустрэчы, да скорага, шчасліва заставацца, заставайцеся здаровыя, бывайце здаровыя, шчаслівай дарогі або лёгкай дарогі.
Ветлівасць
Ветлівымі словамі дарослыя і дзеці карыстаюцца амаль штодня. Давайце праверым свае веды і пакажам прыклад ветлівых паводзін дзецям:
Дзякуем
Сардэчна дзякую! Я ўдзячны (удзячна) Вам! Дзякуй за дапамогу! Дзякуй за ўсё!
Просім прабачэння
Прабачце, калі ласка! Я прашу прабачэння! Вельмі шкадую, што нарабіў Вам клопату. Не сярдуйце, так атрымалася. Даруйце, мне вельмі непрыемна.
Радуемся
Вельмі добра! Цудоўна! Выдатна! Вось здорава! Якое шчасце! Вось гэта навіна! Мне вельмі прыемна! Я задаволены (задаволена)! Вы мяне ўзрадавалі! Мне гэта даспадобы! Гэта самая шчаслівая хвіліна ў маім жыцці! Я вельмі рады (рада)!
Жадаем
Жадаю шчасця! Каб Вы здаровы былі і радаваліся! Хай Вас Бог беражэ! Хай Вам шчасціць! Хай будуць здаровы Вашы родныя! Расці дужы (дужая) ды вялікі (вялікая)! Хай здзейсняцца ўсе спадзяванні! Бывайце здаровы, жывіце багата! Добрай дарогі! Хай усё будзе добра! Хай Вам лёс не здрадзіць!
Імёны
Для бацькоў імя сына ці дачкі — самае пяшчотнае і мілагучнае. Кожнае дзіця любіць, каб да яго звярталіся неяк асабліва. Камусьці падабаюцца памяншальныя ласкавыя формы імя, камусьці — толькі поўныя. Дзецям будзе цікава на некалькі хвілін акунуцца ў мінулае нашай краіны і даведацца, якія імёны існавалі раней на Беларусі.
Паважаныя бацькі, дзядулі і бабулі!!
Каб з карысцю правесці час са сваімі дзяцьмі, раім Вам пачытаць казкі, вершы, байкі, песні, калыханкі на беларускай мове, якія можна знайсці на сайце http://kazki.by/ и пачытаць здесь
Народныя казкі для дзетак ад ЮНІСЕФ
Праект «Народныя казкі для дзетак» — iнiцыятыва ЮНIСЕФ у Беларусі. Там вы знойдзеце многа цудоўных казак и гульняў для вашых дзетак на беларускай мове.
Вершы.ru - нацыянальны паэтычны партал, на якiм вы знойдзеце вершы для дзяцей на беларускай мове.