Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Віктарына "Мая малая Радзіма- горад Дзятлава".

Дата: 24 апреля 2019 в 15:16, Обновлено 26 апреля 2019 в 15:21
Автор: Иода С. В.
775 просмотров

Для ўзбагачэння ведаў выхаванцаў старшых груп аб сваёй малой Радзіме, выхавання павагі і любові да свайго роднага горада ў рамках тыдня беларускай мовы была праведзена віктарына “Мая малая Радзіма – горад Дзятлава” .

 У спаборніцтве ўдзельнічалі дзве каманды “Знайкі” і “Чамучкі”. Капітаны прадставілі свае  каманды, якім у пачатку патрэбна было пазнаць і назваць будынкі свайго горада, яго вуліц.   Камандам былі прапанаваны заданні:  пазнаць  і назваць птушак горада, прамысловыя прадпрыемствы, памятнікі.  Выхаванцы з задавальненнем чыталі вершы  беларускіх пісьменнікаў.   Дзеці абедзвюх каманд паказалі веданне беларускіх народных казак , прымавак і прыказак, загадак. У спаборніцтве перамаглі мацнейшыя, нягледзячы на добрыя веды пра сваю малую Радзіму і Беларусь, журы вызначыла пераможцай  віктарыны каманду  “Знайкі” групы №4.   Выхаванцы пакідалі гульню з задавальненнем, добрым настроем, з жаданнем яшчэ больш папоўніць свае веды не толькі пра свой горад , але ж і пра сваю Радзіму Беларусь.

Глядзець фотаальбом "Мая малая Радзіма- горад Дзятлава"

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.