Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Тыдзень беларускай мовы “Вандроўка па малой Радзіме”.

Дата: 22 апреля 2019 в 14:24, Обновлено 23 апреля 2019 в 08:34
Автор: Иода С. В.
533 просмотра

22 красавіка ў нашым садку адкрыўся тыдзень беларускай мовы “Вандроўка па малой Радзіме”. Яго дэвіз “Квітней, мая родная мова, квітней, мая малая Радзіма!”
У кожнага чалавека ёсць свой любімы куток, свая малая Радзіма. Для адных малая Радзіма - гэта невялікая вёсачка, для другіх- гэта вялікі горад. Для нас малая Радзіма - гэта наш горад Дзятлава.
Без любові да малой радзімы не бывае любові да краіны.

ВЕЛЬМІ ВАЖНА навучыць дзяцей з павагай ставіцца да сваёй малай радзімы. Правядзенне тыдня беларускай мовы рашае задачу не толькі далучэння дашкольнікаў да беларускай нацыянальнай культуры, развіццю беларускага маўлення, але і ставіцца мэта прывіць любоў да сваёй краіны, малай Радзімы.
Адкрыццё беларускага тыдня ў дзіцячым садзе - дзень, які прынёс шмат яркіх уражанняў, весялосці і смеху!
З самай раніцы ў садку гучала наша родная мова-беларуская, а дрэўцы, што з'явіліся ў фае і на лесніцах,напаміналі аб адкрыцці тыдня. 
              Раніца адбылося адкрыццё тыдня  "Вандроўка па малой радзіме". Выхаванцы дзіцячага садка адправіліся ў падарожжа па вуліцах нашага горада.  На прыпынках дзеці спявалі песні, танцавалі, гулялі ў беларускія гульні. Дзеці выказвалі свае думкі аб тым, што для іх малая радзіма, гэта зямля, на якой яны  нарадзіліся, месца, дзе жывуць іх таты і мамы, гэта вуліца, дзе стаіць іх дом, гэта наш  дзіцячы сад і сябры.

Дзеці  сярэдняй  і старшай групы замацавалі свае веды пра  адзенне беларусаў у гульні-падарожжы "Па сцяжынках даўніны."
Глядзіце фотаальбом" Вандроўка па малай радзіме"

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.