Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Закрыццё Тыдня беларускай мовы

Дата: 5 февраля 2019 в 21:38, Обновлено 11 февраля 2019 в 08:40
Автор: Иода С. В.
674 просмотра

- "Добры дзень, дзяўчынкі і хлапчукі. Прывітанне ўсім" ,- такімі словамі сустракалі супрацоўнікі дзіцячага сада сваіх выхаванцаў на працягу тыдня. У группах дзяцей чакалі Алеся і Янка, Марылька ці Бульбашык.
Дэвізам тыдня сталі словы “Каб мова родная гучала” .

 З цікавасцю дзеці разглядвалі калажы "Мой родны горад і я", фотавыстаўку "Мой любы горад Дзятлава". А дзеці старшай групы з вялікай ахвотай  прымалі ўдзел у віктарыне "Мой  родны горад". Кожны выхаванец хацеў паказаць свае веды аб нашым горадзе. Дзеці пазнаеміліся з  цудоўнымі  беларускімі казкамі. Дзіцячая бібліятэка  папоўнілася самаробнымі  кніжкамі.  Бацькі сярэдняй группы №8 разам з выхавацелем Вайцяхоўскай Натальяй Станіславаўнай наладзілі  для ўсіх выхаванцаў дзіцячага саду  выставу  “Беларускія народныя казкі з бабульчынага куфэрка».  У чацвер, быў дзень беларускіх гульняў. Дзеці не толькі гулялі ў знаёмыя гульні, але  і развучылі новыя.
А ў пятніцу, у апошні дзень тыдня дзяцей чакаў сюрпрыз. У наш садок завіталі госці: тэатральны кружок "Юныя артысты" з СШ №3 г.Дзятлава пад кіраўніцтвам настаўніка Якаўчык Аксаны Станіславаўны.  Стала традыцыйным сустракаць сваіх старэйшых сяброў пасля  зімовых святаў. Выхаванцы садку паглядзелі пастаноўку "Калядачкі- бліны- аладачкі". З любоўю і пяшчотай дзеці размаўлялі на сваёй роднай беларускай мове. Ва ўсіх быў добры настрой.
Ў гэты дзень атрымалі дыпломы, падарункі   дзеці -пераможцы конкурса юных чытачоў. Дыплом 1 ступені атрымала выхаванка старшай групы №12 Жыгала Анастасія, дыплом 2 ступені атрымалі дзяўчынкі старшай групы №6 Рэйба Аляксандра, Мілейка Паліна і  Лях Кацярына ( сярэдняя група №8), дыплом 3 ступені- Галубенка Дар'я , старшая група №4 , Грыцук Уладзіслава ( другая малодшая група №3) і Пігульская Аліна (сярэдняя група №7).
Падзячным пісьмом былі адзначаны бацькі і выхавацель сярэдняй групы №8  Вайцяхоўская Н.С. за актыўны ўдзел у кніжнай выставе.
На прыканцы тыдня гучалі словы:
Усіх адчайна заклікаем
На мове роднай размаўляць.
Любіце мову! — заклінаем.
Яе нам, вечна шанаваць
                           Глядзець фотаальбом "Закрыццё тыдня беларускай мовы!
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.