Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

«Мы разам – і ў гэтым наша сіла!»

Дата: 29 июня 2021 в 09:31, Обновлено 29 июня 2021 в 20:06
238 просмотров

«Мы разам – і ў гэтым наша сіла!»
Пад такім девізам прайшоў з 23 па 25 чэрвеня 2021года тэатральны марафон "Казкін ФЭСТ" у Яслях-саду №1 г. Дзятлава. Мерапрыемства прайшло у рамках тэматыкі Года народнага яднання. Значэнне казак у выхаванні цяжка пераацаніць. Назапашваючы ў сябе мудрасць пакаленняў, яны здабываюць цудоўную сілу: навучальную, развиваючую, выхаваўчую.

23 чэрвеня на глаўнай пляцоўцы садка адбылося адкрыццё тэатральнага марафона. У госці да выхаванцаў садка прыйшлі героі з розных казак: Лета, Кароль, Прынц, Мальвіна, Чырвоная шапачка, Коцік і інш. Выхаванцы лёгка іх пазналі, бо выхавацелі пастаянна чытаюць ім казкі, рыхтуюць тэатральныя пастаноўкі, а таксама пастаноўкі казак лялечнага і пальчыкавага тэатраў. Удзел выхаванцаў у віктарыне “Па старонках любімых казак”, якую правяла выхавацель  Калодка Н.А., паказаў трывалыя веды зместа народных казак. Закончылася адкрыццё свята флэшмобам “У дружбе наша моц і яднанне”.
      24 і 25 чэрвеня  тэатральны марафон прадоўжыўся. Кожная група дэманстравала тэатральныя пастаноўкі для іншых груп: выхавателі малодшых груп Калодка Н.В”-,”Курачка Раба”, Нікуліна А.П. “Ліса,заяц,пеўнік”, Вайцяхоўская Н.С - “Казка Рэпка на новы лад”- Калабок”, ссрэдніх груп СвятецкаяТ.В.,“Пра дзяўчынку Машу і Зайку”-Нагорная І.В., “Пад грыбком”- Шэўка В.В., старэешых груп Халопік Т.Л- “Лёгкі хлеб”, Варабей Л.М.--.  Казка-квэст “У Сонейка у гасцях”. Сустрэча з героямі казак не пакінула  абыякавым ні аднаго дзіцяці:  усе хацелі дапамагчы героям, якія апынуліся ў складаным становішчы. Героі казак паказалі, што без сяброў жыць нельга. Толькі разам, толькі з сябрамі мы зможам пераадолець любыя перашкоды.
       Закончылася свята ўшанаваннем самых таленавітых удзельнікаў, фотасесіяй з казачнымі героямі, калектыўным выконваннем песні пра Дружбу і флэшмобам “Шчаслівая казачная краіна ДЗЯЦІНСТВА”.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.