Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

"Вясну гукаем- птушачак сустракаем"

Дата: 31 марта 2021 в 16:26, Обновлено 1 апреля 2021 в 16:33
237 просмотров

Ёсць у беларускага народа паданне, як брала Вясна ключы і адмыкала сырую зямельку, пускала на свет траву-мураву, адзявала у лісце бярозы.
30 сакавіка заклікалі прыйсці Вясну дзеці малодшых групп №4(выхавацель Нікуліна А.П.), №8(выхавацель Вайцехоўская Н.С.). На вясенняй палянцы на дудачцы граў пастушок, ляталі птушачкі (дзяўчаты), звінелі ручайкі (хлопчыкі). На свята прыйшлі Зіма і Вясна. Зіма згадзілася, што яе час прайшоў, і яна саступіла свой трон Вясне, а сама падалася на поўнач. Разам з Вясною выхаванцы вадзілі вясновыя карагоды, гулялі у гульню “Вяночак”, спявалі песні.

Глядзець фотаальбом "Гуканне вясны"

31 сакавіка заклічкамі Вясну гукалі выхаванцы сярэдняй групы №9 і групы інтэгрыраванага навучання і выхавання  №11. Разам з птушкамі і ручайкамі на палянку прыйшло Сонейка. З яго прыгожымі лучыкамі дзеці танцавалі. У прыгожым карагодзе разам з выхавацелямі Лішік Г.І.(гр.№9) і Яравой Г.Н.(гр.№11) выхаванцы прыгожымі песнямі заклікалі Вясну. На развітанне Вясна падзякавала за цёплы прыём усіх дзяцей і пачаставала іх вясновымі пернікамі-птушкамі, а дзеткі паабяцалі, што і далей будуць клапаціцца аб птушках: памагаць бацькам будаваць шпакоўні. Пад вясёлы развітальны карагод Вясна паабяцала, што больш не пусціць Зіму, і павяла ўсіх дзетак за сабою, у Вясну.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.