Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Беларускамоўны тыдзень

Дата: 18 февраля 2021 в 12:09, Обновлено 23 февраля 2021 в 16:34
231 просмотр

З 15. 02. 2021 у нашым дзіцячым садзе пачаўся беларускамоўны тыдзень. У госці да хлопцаў і дзяўчат  старэйшых груп прыйшоў Дзед-Усявед. Ён шмат падарожнічае і шмат ведае, вось і вырашыў праверыць ці ведаюць выхаванцы, у якой краіне яны жывуць і кім з'яўляюцца. Вясёлы Дзед адразу заспяваў беларускую народную песню і расказаў прысутным, чаму гэтая песня называецца народнай.

         

Так дзеці даведаліся гісторыю з'яўлення народных песень, вытокі з'яўлення народнай беларускай творчасці. Самі распавядалі Дзеду вершы і праспявалі знаёмыя песні на роднай мове: «Цімох», «Няма іншай такой». Пагулялі ў народную гульню «Кубачак».

 Дзед -Усявед прыйшоў з беларускімі народнымі музычнымі інструментамі (лыжкі, бубны, ляскоткі і інш.) І быў прыемна здзіўлены, што рабята старэйшых груп не толькі добра ведаюць іх назвы, але і ўмеюць на іх гуляць.

Дзед так развесяліўся, што пусціўся з усімі ў пляс. Дзецям вельмі спадабалася сустрэча. Яны даведаліся шмат новага, цікавага і незвычайнага. Гэтая насычаная сустрэча скончылася вясёлым танцам «Весялуха».

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.